Телефоны доверия для будущих мам: +375 44 770 80 20
Альшанскі перазвон

У рамках рэалізацыі рэспубліканскага конкурсу сацыяльных моладзевых праектаў «Молодежь Беларуси за жизнь, нравственность и семейные ценности» ў намінацыі “Моладзь за ТВОРЧЫ ПРАРЫЎ дзеля жыцця!” дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 39 імя І.Д.Лебедзева г. Гродна» працуе над праектам «Альшанскі перазвон» за патрыятызм, творчую рэалізацыю і сямейныя каштоўнасці» за сакавік.

З мэтай выхавання сродкамі культуры і развіцця маральнага і духоўнага пачаткаў асобы, гатовай да самаўдасканалення і самарэалізацыі, здольнай да дзейнасці ў сучасным свеце па законах любові, дабра, сумлення, гонару і грамадзянскага абавязку праектнай камандай быў рэалізаваны трэці этап праекта і праведзены наступныя мерапрыемствы.

На працягу месяца праектная каманда займалася зборам і класіфікацыяй твораў па намінацыях (Місік В., Неўмывака В., Стома А.), апрацоўкай фатаграфій удзельнікаў, фотаздымкаў малюнкаў, дасланых на конкурс (Кулеш Ц., Кудратаў М., Русялевіч А.). Конкурсныя работы тут жа публікаваліся ўІнстаграм-акаўнце alshanski_perazvon (Жук В.).

У перазвонаўцаў узнікла ідэя аб’явіць асобную намінацыю – прыз чытацкіх сімпатый – для таго ўдзельніка, чый твор да 23 сакавіка набярэ найбольш “падабаек”. Членамі праектнай каманды Коцькіным А., Раманюк Д., Жук В. была складзена табліца па трох намінацыях, а таксама электронны каталог твораў для зручнасці працы членаў журы.

Пасля завяршэння конкурсу, членам журы былі дасланы электронны каталог твораў і табліца вынікаў конкурсу. Кожны член журы самастойна і незалежна правёў экспертызу конкурсных работ адпаведна крытэрыям ў табліцы і падаў вынікі да 01.04. 2024.  Па выніках экспертыз праектная каманда разам з куратарам выявілі пераможцаў сярод

  • вучняў пачатковых класаў, 
  • вучняў 5-11 класаў,
  • бацькоў,
  • настаўнікаў.

05.04 згодна з ПалажэннемуІнстаграм-акаўнце alshanski_perazvon былі аб’яўлены вынікі літаратурнага конкурсу.

Адначасова працягвалася праца па вярстанні альманаха. Папярэдне педагогам-арганізатарам па просьбе праектнай каманды была сабрана група ілюстратараў з ліку юных мастакоў школы. Яны выбралі тэксты конкурсных твораў, якія былі дасланы без аўтарскіх малюнкаў, на свой густ для іх наступнага ілюстравання. Раманюк Дар’я і Жук Валерыя склалі тэкст прадмовы да зборніка. Праект зборніка з ідэямі вокладкі і старонак быў дасланы на апрацоўку ў прыватнае выдавецтва “Літара”, з якім мы супрацоўнічаем шосты год.

Акрамя вышэй названай працы, перазвонаўцы працягвалі сваю асветніцкую дзейнасць.

16.03 члены праектнай каманды Стома Ангеліна, Місік Дзіяна, Кудратаў Мікіта, Неўмывака Валерыя і Коцькін Аляксандр правялі з вучнямі 7-х класаў інтэлектуальна-пазнавальную гульню «Ці ведаеш ты Беларусь?» Шляхам жараб’ёўкі 7-класнікаў падзяліліся на дзве каманды: «Зубры» і  «Валошкі». Камандам былі прадстаўлены на выбар па 5 пытанняў коштам ад 10 да 50 балаў з шасці тэматычных груп: «Дзяржава і сімвалы», «Культурная спадчына», «Каменны летапіс», «Зямля пад белымі крыламі», «У свеце народных абрадаў», «Крок у будучыню». У якасці незалежнага журы  сямікласнікі прывялі з сабой мам: Паўлавец Аксану Юр’еўну, Бандарэвіч Аксану Анатольеўну і Паўлаву Ганну Нікадзімаўну. Ім дапамагалі падводзіць вынікі перазвонаўцы Неўмывака Валерыя і Коцькін Аляксандр. Пасля ўпартай барацьбы перамогу атрымала каманда «Валошкі». Аднак пераможцамі ў гульні былі ўсе яе ўдзельнікі, бо яны сталі больш дасведчанымі ў гісторыі, культуры сваёй Радзімы. У якасці ўзнагароды кожны атрымаў салодкі прыз і сертыфікат на атрыманне «9» ці «10» па беларускай літаратуры, што несумненна было вельмі дарэчы напрыканцы трэцяй чвэрці.

Вас также может заинтересовать

НАЗАД В МЕНЮ
О Фонде
НАЗАД В МЕНЮ
Деятельность
НАЗАД В МЕНЮ
Материалы